Чэмпіёнка свету па фрыстайле Аляксандра Раманоўская спадзяецца, што зможа выступіць за Беларусь на Алімпіядзе
Раней Аляксандру звольнілі нібыта за прагулы пасля таго, як яна выступіла за праўдзівыя выбары.
![photo_2020_11_21_16_48_45.jpg photo_2020_11_21_16_48_45.jpg](/img/v1/images/photo_2020_11_21_16_48_45.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Трэба будзе шукаць нейкія шляхі для працягу трэніровак, таму што цяпер мяне пазбаўляюць усіх магчымасцяў працягваць падрыхтоўку.
Спадзяюся, што яны абмяжуюцца выключэннем з каманды, але не забароняць мне з'яўляцца на базе. Прынамсі, я цешу сябе такой надзеяй.
Я хацела б застацца дома і выступаць за зборную», — выказала спадзяванні Аляксандра.