Чэмпіёнка Беларусі па кікбоксінгу і муай-тай Наста Калашнікава аштрафаваная на 30 базавых велічынь
Як стала вядома ўчора, Насту Калашнікаву затрымалі каля мемарыяла забітаму Аляксандру Тарайкоўскаму на станцыі метро "Пушкінская".
Паводле сведак, увечары 17 студзеня дзяўчына ўскладала кветкі ля мемарыяла, а пасля апынулася на Акрэсціна.
Наста Калашнікава — майстар спорту, шматразовая чэмпіёнка краіны па муай-тай, упершыню атрымала гэты тытул у 2015 годзе, піша tut.by. Пра яе распавядалі дзяржаўныя газеты і тэлеканалы, а год таму Міністэрства спорту аб'яўляла ёй разам з Віталём Гурковым і Іванам Ганіным падзяку за ўклад у развіццё спорту і паспяховае выступленне на міжнародных спаборніцтвах. Асноўная праца Насты — фельчар хуткай дапамогі.
Сёння яе прызналі вінаватай у правапарушэнні паводле артыкула 23.34 КаАП. Дзяўчыну пакаралі штрафам.