Чарговы антырэкорд: Мінздароўя паведаміла пра 8783 новыя выпадкі COVID-19
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, за мінулы дзень у Беларусі выявілі 8783 новыя выпадкі каронавіруса. Памерлі 16 чалавек з пацверджаным дыягназам COVID-19, 1555 чалавек выпісалі пасля курсу лячэння.
![_117695230_mediaitem117500069.jpg _117695230_mediaitem117500069.jpg](/img/v1/images/_117695230_mediaitem117500069.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Агулам, паводле афіцыйных даных, з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістравалі
823 045 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19, з іх ачунялі 808 784
пацыенты.
За ўвесь перыяд распаўсюджання COVID-19 на тэрыторыі Беларусі, паводле статыстыкі Мінздароўя, памерлі 6237 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.