Чвэрць насельніцтва Беларусі — пенсіянеры

У пенсійную сістэму Беларусі ў 2012 годзе ўліліся больш 133,8 тыс. чалавек, паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння і сацыяльнага страхавання Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Ларыса Яшкова.  



images4.jpg

Для параўнання: у 2011 годзе пенсія была прызначана 134,2 тыс. чалавек, у 2010-м — 131,5 тыс.

Прадстаўнік міністэрства адзначыла, што ўпершыню за многія гады колькасць атрымальнікаў пенсій у органах па працы, занятасці і сацабароне перавысіла 2,5-мільённы рубеж і склала на 1 студзеня 2013 года 2 млн. 512,2 тыс. чалавек.

radyjo.net