Цяжкі панядзелак адмяняецца: 2 студзеня абвешчаны выходным днём

Згодна пастанове ўрада № 912 ад 9 лiстапада 2016 года, 2 студзеня абвешчаны выходным днём. Адпрацаваць яго давядзецца 21 студзеня.

news.21.by

news.21.by

Таксама згодна з пастановай, у 2017 годзе працоўныя дні пераносяцца:


  • з панядзелка 24 красавіка на суботу, 29 красавіка,
  • з панядзелка 8 мая на суботу 6 мая;
  • з панядзелка 6 лістапада на суботу 4 лістапада.


Як гаворыцца ў пастанове, арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.