Цяпер і Латвія. На латвійска-беларускай мяжы затрымалі 9 мігрантаў
У панядзелак, 26 ліпеня, латвійскія памежнікі затрымалі дзевяць грамадзян Ірака, якія нелегальна перайшлі беларуска-латвійскую мяжу.
Мігрантаў затрымалі ў Краслаўскім краі недалёка ад мяжы паводле інфармацыі мясцовага жыхара. Іх змясцілі ў цэнтр для замежнікаў у Даўгаўпілсе, паведамляе REFORM.by.
Гэта пятая група мігрантаў, якія нелегальна перайшлі латвійскую мяжу ў гэтым годзе, паведамляе Дзяржаўная памежахова Латвіі.
Нагадаем, на фоне маштабнай нелегальнай міграцыя праз Беларусь у Літву суседняя Латвія выглядала «выспай стабільнасці». Афіцыйныя асобы Латвіі тлумачылі гэта адносна кароткай мяжой з Беларуссю і больш блізкім знаходжаннем Літвы да межаў іншых краін ЕС.
У гэтым годзе на мяжы Літвы і Беларусі рэзка вырас паток нелегальнай міграцыі. Усяго з пачатку года колькасць затрыманых нелегальных мігрантаў павысілася ў 30 разоў у параўнанні з усім мінулым годам. Таксама рост нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі адзначаюць польскія памежнікі.