Чэргі на мяжы з Літвой не змяншаюцца другі дзень
Другі дзень запар на беларуска-літоўскай мяжы стаяць даўгія чэргі аўтамабіляў.
Яны расцягнуліся на сотні метраў на выездзе з Беларусі, прычым такія заторы назіраюцца ва ўсіх чатырох пунктах пропуску. Як сведчыць сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта, па стане на 14.00
найбольш складаная сітуацыя ў “Каменны Логу” — там стаіць 90 легкавікоў і 140 грузавікоў на выездзе з Беларусі, пры гэтым чэргаў на ўезд там няма.
У “Беняконях” на выезд чарга з 70 легкавікоў і 120 грузавікоў, а таксама 30 фур на ўезд у Беларусь. У “Прывалцы” стаіць 30 легкавікоў і 110 грузавікоў на
выездзе, на ўездзе там чэргаў няма. У “Катлоўцы” выезду чакаюць 70 легкавікоў і 50 грузавікоў, на ўездзе пры гэтым стаіць 20 машын.
Сёння таксама з’явіліся чэргі на польскім напрамку, у прыватнасці, па некалькі дзясяткаў машын стаяць на выездзе ў “Брузгах” і ў “Бераставіцы”.
Невялікія чэргі ёсць і на мяжы з Латвіяй.
Паводле Еўрарадыё