Часопіс Аrche падае дакументы на перарэгістрацыю

Сёння прадстаўнік рэдакцыі, гісторык Алесь Пашкевіч нясе ў Мінінфармацыі дакументы на рэгістрацыю. За апошнія два месяцы гэта будзе другая спроба аднавіць ліцэнзію выдання.



arche_mix.jpg

Па словах Пашкевіча, значных зменаў у канцэпцыі выдання не плануецца:

Алесь Пашкевіч: "Нейкіх радыкальных пакуль не плануецца. А там — пажывем-пабачым. Усё залежыць ад таго, наколькі нам удасца і ў якім фармаце аднавіць працу".

Нагадаем, што праблемы ў часопіса пачаліся ў верасні 2012 года. Рэдактара выдання Валерыя Булгакава абвінавацілі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. У кастрычніку ў яго дома арыштавалі больш за 5000 асобнікаў кніг, а ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў выклікалі заснавальніка Arche Андрэя Дынько. Пасля гэтага Булгакава вызвалілі ад пасады рэдактара, каб выратаваць часопіс. Тым не менш у той жа дзень ДФР заблакаваў рахункі выдання.

Новым рэдактарам часопіса хацелі зрабіць Пашкевіча. Але Мінінфармацыі заявіла, што ён не пасуе патрабаванням, якія ставяцца перад такой пасадай. "Еўрапейскае радыё для Беларусі"