Былы міністр абароны Украіны атрымаў у Беларусі статус уцекача. На радзіме яму пагражае турма

Экс-міністар абароны Украіны Міхаіл Ежаль, які працаваў амбасадарам Украіны ў Беларусі і якога ўкраінскія праваахоўныя органы абвінавачваюць у злоўжыванні ўладаю і службовым становішчам, жыве з сям’ёй у Мінску і мае статус уцекача, паведамляе svaboda.org.

Міхаіл Ежаль (злева) і Леанід Кучма. 2015 год

Міхаіл Ежаль (злева) і Леанід Кучма. 2015 год


Як вынікае з судовага рашэння, менавіта на гэтай падставе праваахоўныя органы Украіны атрымалі дазвол на выкарыстанне працэдуры спкцыяльнага (завочнага) дасудовага расследавання ў дачыненні Міхаіла Ежаля.
Ухвальваючы адпаведнае рашэнне, суд спаслаўся на даведку Галоўнага ўпраўлення вайсковай контравыведкі ад 16 траўня 2017 года аб тым, што Міхаілу Ежалю «ў Рэспубліцы Беларусь дадзены статус уцекача, і, паводле аператыўных дадзеных, ён пражывае з сям’ёй у Мінску, дзе арэндуе кватэру».
Міхаіла Ежаля абвінавачваюць у неправамерным выкарыстанні на працягу 2011-2012 гадоў амаль 43 мільёнаў грыўняў з дзяржаўнага бюджэту на аплату паслуг прыватных кампаній па харчаванні асабістага складу Узброеных сіл Украіны. На той момант гэта складала каля 5,5 мільёна даляраў у эквіваленце.
Апошні раз Міхаіл Ежаль прыяжджаў ва Ўкраіну ў жніўні 2014 году і на допыце не прызнаў сваёй віны. У той жа час невядома, ці звярталіся ўлады Украіны да Беларусі з просьбай аб выдачы былога чыноўніка.
Міхаіл Ежаль займаў пасаду кіраўніка Мінабароны Украіны з сакавіка 2010 году па люты 2012-га. У красавіку 2013 году тагачасны прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч прызначыў Ежаля паслом у Беларусі.
У жніўні 2014-га генпракурор Украіны Віталь Ярэма заявіў, што супраць Ежаля распачаты шэраг крымінальных спраў.
У канцы красавіка 2015 году Ежаля адклікаў з Менску цяперашні прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, а ў траўні яго звольнілі з займанай пасады.