Брытанцы прайшлі марафон у касцюмах Гары Потэра, каб сабраць грошы беларускім сіротам

Супрацоўнікі інтэрната для пацыентаў з пашкоджаннем мозгу з Ньюпарта (Уэльс, Вялікабрытанія) зладзілі дабрачынны марафон дапамогі беларускім сіротам.



brytancy.jpg

Удзельнікі дабрачыннага марафона. Фота South Wales Argus
17 чалавек апрануліся ў строі герояў серыі кніг пра «Гары Потэра» і эстафетай прайшлі 26 міль. Удзельнікі марафона спадзяюцца сабраць каля тысячы фунтаў. Атрыманыя грошы перададуць дабрачыннай арганізацыі Leaves of Hope («Лісце надзеі»).
Арганізацыя «Лісце надзеі» была створана ў 1999 годзе ва Уэльсе. «ЛІсце надзеі» спецыялізуецца на дапамозе сіротам у Беларусі. У асноўным валанцёры арганізацыі робяць рамонты ў дзіцячых дамах Беларусі і распісваюць сцены.
nn.by