Брэст: Мэблевая фабрыка зачынена. Рабочыя прыйшлі развітвацца
Сёння 86 работнікаў Брэсцкай мэблевай фабрыкі ў апошні раз прыйшлі да яе прахадной каб атрымаць працоўныя кніжкі і належныя ім выплаты.
Як аказалася, шмат якім працоўным і інжынерам яшчэ не выплачана кампенсацыя ў памеры 2/3 зарплаты за вымушаны прастой у кастрычніку месяцы. А больш за ўсё людзей хвалюе, што належныя ім выплаты яны атрымаюць цалкам толькі пасля распродажу маёмасці і нерэалізаванай прадукцыі фабрыкі. Высакакласныя спецыялісты перадпенсійнага ўзросту перажываюць, што не змогуць знайсці працу.
Усё гэта робіцца па рашэнні ўласніка мэблевай фабрыкі — ААТ «Івацэвічдрэў» — 5 верасня 2014 года на сходзе акцыянераў было прынята рашэнне аб ліквідацыі дадзенага прадпрыемства. Абураныя людзі запрасілі прадстаўнікоў СМІ і перад імі выказалі сваё абурэнне тым, што адбываецца.