Брэсцкая ДАІ працягвае змагацца з налепкамі
Каардынатар Руху «За Свабоду» у горадзе Брэсце Дзяніс Турчаняк мяркуе, што на яго пачаўся ціск збоку прадстаўнікоў праваахоўных ворганаў, ад якога церпяць і родныя
грамадскага актывіста.
Каардынатар Руху «За Свабоду» у горадзе Брэсце Дзяніс Турчаняк мяркуе, што на яго пачаўся ціск збоку прадстаўнікоў праваахоўных ворганаў, ад якога церпяць і родныя
грамадскага актывіста.
Нагадаем, што Дзяніс Турчаняк вырашыў даведацца, наколькі законнай была акцыя «Дзякуй дзеду за Перамогу!, праведзеная Брэсцкай абласной Дзяржаўтаінспекцыяй сумесна з аўтаклубам
“Патрыёт напярэдадні 9 мая. Высветлілася, што гэты аўтаклуб адпаведным чынам незарэгістраваны, і акцыя па раздачы георгіеўскіх стужак і налепак, хутчэй за ўсё, ладзілася па
ініцыятыве самой ДАІ.
Актыўнасць Дзяніса Турчаняка ў высвятленні гэтых акалічнасцяў выклікала хваравітую рэакцыю з боку прадстаўнікоў Дзяржаўтаінспекцыі. Днямі прадстаўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль, за рулём якога
знаходзіўся брат Дзяніса — Канстанцін Турчаняк. Падставай з’яівлася нібыта перавышэнне хуткасці, але далей (на працягу трох гадзін) быў складзены пратакол аб адміністратыўным
правапарушэнні за размешчаную на кузаве машыны налепку з надпісам “Renault Poitiers. Інспектар Сяргей Саханевіч угледзеў у гэтай налепцы правапарушэнне і вынес пастанову аб
спагнанні з уладальніка аўтамабіля штрафу памерам 20 000 рублёў.
Сур’ёзнасць гэтага “правапарушэння можна зразумець, зірнуўшы на фота: налепку не разгледзіш з адлегласці дзесяці метраў, а памер яе меншы за ўпакоўку ад
прэзерватываў.
Пры гэтым Канстанцін Турчаняк сцвярджае, што самастойна не наносіў ніякіх налепак на аўтамабіль і гэтая была прадугледжана заводам-вытворцам. Зразумела, што такі надпіс ніяк не ўплывае на
бяспеку руху.
“На пастанову аб накладанні адміністратыўнага спагнання ўжо пададзеная скарга ў суд Маскоўскага раёна горада Брэста, — дадае Дзяніс Турчаняк. — Магу зрабіць выснову, што
ДАІ не хоча прызнаваць свае памылкі і пайшло па шляху канфрантацыі ўжо не толькі са мной, але і з маімі роднымі.
spring96.org