Блогер Gypsynkov з'ехаў з Беларусі
Затрыманы раней сілавікамі, вядомы twitter-блогер Gypsynkov здолеў эвакуявацца з Беларусі.
![clip_15_1.jpg clip_15_1.jpg](/img/v1/images/clip_15_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аўтар твітар-акаўнта Gypsynkov Міхаіл Цыганкоў раней быў затрыманы сілавікамі. Пра гэта стала вядома 28 студзеня. Праз дзень пасля інфармацыі пра затрыманне ў тэлеграм-канале ГУБАЗіК з’явіўся відэазапіс з Міхаілам Цыганковым. На відэа блогер вымушаны казаць, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту і «скідаў інфармацыю аб перамяшчэнні сілавікоў».
Акаўнт Gypsynkov налічвае каля 11 тысяч падпісчыкаў, ён стаў папулярны дзякуючы жартам на сацыяльна-палітычныя тэмы.
Пра тое, што Міхаіл Цыганкоў здолеў пакінуць Беларусь, паведаміў Андрэй Стрыжак, які напісаў пра блогера: «Яго жарты зноў зможам чуць мы ўсе, а не толькі яго сукамернікі. Што не можа не радаваць».