Беларускія шоў-мэны дапамогуць разгрузіць затавараныя склады
Беларускі гурт «Дразды» са сваёй песняй пра кеды дапамагае беларускім вытворцам. Віталь Качаткоў таксама збіраецца пайсці па слядах «Драздоў».
Прэс-служба «Лідскай абутковай фабрыкі» адзначае стабільнае павелічэнне продажаў прадукцыі, і ў прыватнасці паўкедаў, пасля таго як песня гурта
«Дразды» — «Потому Что Мы В
Кедах» стала папулярнай у Беларусі. Кіраўнікі дэпартамента продажаў абутковага аб'яднання рыхтуюць распараджэнне аб прэміраванні гурта «Дразды» і выдзяленні
спецыяльных прызавых акцый аб'яднання для заахвочвання творчасці артыстаў.
Віталь Качаткоў і Віталь Карпанаў, — фронтмэн гурта
«Дразды», абмеркавалі магчымасць аказання медыйнай дапамогі іншым беларускім брэндам, якія ў гэтым маюць патрэбу.
Музыкі выказаліся, што заўсёды гатовыя дапамагаць зацікаўленым прадпрыемствам. Віталь Качаткоў: «Існуе намер напісаць песні пра трактары «Беларусь», беларускую
самую салёную соль і лепшыя ў свеце тэлевізары «Гарызонт» і халадзільнікі «Атлант».
mngz.ru