Беларусь завяршыла ўнутраныя працэдуры па дэмаркацыі мяжы з Украінай

Савет міністраў Беларусі зацвердзіў міжурадавае беларуска-ўкраінскае пагадненне аб зацвярджэнні палажэння аб дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы з Украінай, падпісанае ў Чарнігаве 30 ліпеня 2014 года.



204904e461002b28511d5880e1c36a0f.jpg

Фота: ByMedia.net

Адпаведную пастанову Саўміна № 1097 падпісаў 25 лістапада прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

Дакумент быў апублікаваны 26 лістапада на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Такім чынам, Беларусь завяршыла ўнутрыдзяржаўныя працэдуры, неабходныя для ўступлення ў сілу вышэйзгаданага пагаднення. Міністэрству замежных спраў загадана паведаміць аб гэтым факце ўкраінскаму боку.

Як паведамляў Тэлеграф, урад Украіны зацвердзіў пагадненне аб дэмаркацыі мяжы з Беларуссю ў сярэдзіне лістапада.

telegraf.by