Парашэнка пагаварыў з Пуціным: Расія пагражае наступам

Прэзідэнт Пётр Парашэнка правёў учора тэлефонную размову з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.



porach_i_pu.jpg

Учора ў 22:00 журналісты, якія чакалі завяршэння паседжання фракцыі БПП, сталі сведкамі, як з адміністрацыі прэзідэнта выйшаў пасол Расіі Міхаіл Зурабаў.
Пазней прадстаўнік АП паведаміў, што ў гэты час адбылася цяжкая размова з Пуціным у прысутнасці амбасадара. Па словах крыніцы, яна доўжылася паўтары гадзіны. На пасяджэнне фракцыі прэзідэнт прыйшоў незадаволеным.
«Ёсць праблема з Расіяй — яны пагражаюць пачаць наступ і патрабуюць прызнання сепаратысцкіх рэспублік, а таксама адмовы ад ўступлення ў НАТА і ЕС», — распавяла крыніца выдання напярэдадні.
Яшчэ адзін чалавек, блізкі да прэзідэнта, паведаміў, што кантактаў з Масквой не было больш за тыдзень, пасля саміту ў Аўстраліі.
«Калі раней яны ледзь не кожны дзень размаўлялі па тэлефоне, плюс мы размаўлялі праз пасярэднікаў, то цяпер усе кантакты спыніліся. І мы не разумеем, што ён задумаў», — казаў суразмоўца выдання напярэдадні.
У чацвер на працоўнай групе па падрыхтоўцы кааліцыйнага пагаднення здарыўся скандал. Прычынай стала тое, што Блок Парашэнкі не хацеў падпісваць дакумент у рэдакцыі, якая прадугледжвала ўступленне Украіны ў НАТА.
Але прадстаўнікі іншых фракцый пункт адстаялі.
У пятніцу на сустрэчы з грамадскімі актывістамі Майдана Парашэнка быў злы і даў зразумець, што вельмі незадаволены гэтым рашэннем.
«Вы думаеце, што вы зрабілі лепш, але на самой справе — толькі горш. Хутка Альянс зробіць заяву, што не можа нас прыняць. Я буду зараз пра гэта гаварыць з Байдэнам, каб гэтага не рабілі», — сказаў прэзідэнт актывістам.
"З-за таго, што ў нас ваенны канфлікт на Усходзе, у Альянс нас ніхто не прыме. Затое Пуціна гэта толькі раззлуе", — наракаюць паплечнікі прэзідэнта.
26 лістапада старшыня Еўрапейскага савета Герман ван Рампей заявіў, што Украіна павінна стаць федэрацыяй дзеля вырашэння крызісу на Данбасе.
Раней такую ж пазіцыю аб аўтаноміі агучыла вярхоўны прадстаўнік ЕС па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Фрэдэрыка Магерыні, але потым адмовілася ад сваіх слоў.
Як вядома, яшчэ ў сакавіку, пасля ўварвання ў Крым Пуцін агучыў патрабаванне — федэралізацыі Украіны, адмова ад НАТА і ЕС.
theinsider.ua