Беларусь па індэксе чалавечага развіцця займае 53-е месца сярод 187 краін

24 ліпеня ААН апублікавала «Даклад аб чалавечым развіцці 2014».



index_razviccia.jpg

Лідэрамі рэйтынгу чалавечага развіцця ААН з'яўляюцца Нарвегія, Аўстралія і Швейцарыя. Апошнія ж месцы сярод 187 краін належаць Дэмакратычнай рэспубліцы Конга і Нігерыі.
Беларусь па індэксе чалавечага развіцця займае 53-е месца і знаходзіцца у групе краін з высокім узроўнем чалавечага развіцця.
У гэтай жа групе краін: 
Расійская Федэрацыя — на 57-м месцы,  Казахстан — на 70-м,  Азербайджан — на 76-м,  Украіна — на 83-м,  Арменія — на 87-м.
У трэцюю групу краін з сярэднім узроўнем чалавечага развіцця ўвайшлі: 
Туркменістан (103-е месца),  Малдова (114-е),  Узбекістан (116-е),  Кыргызстан (125-е),  Таджыкістан (133-е).
Штогадовыя глабальныя даклады аб чалавечым развіцці публікуюцца ПРААН з 1990 года ў якасці незалежнага аналізу тэндэнцый, прагрэсу і палітыкі ў галіне развіцця.
Паводле БелТА