БелаПАН зрабіў заяву ў сувязі с DDоS-атакай на сайты кампаніі
3 кастрычніка сервер БелаПАН зведаў масіраваную DDоS-атаку, якая працягваецца дагэтуль, адзначаецца ў заяве.
"DDоS-атака пачалася пасля публікацыі ў інтэрнэт-газеце Naviny.by артыкулаў пра рэлігійна-палітычную акцыю "Малітва за Беларусь". У іх крытыкаваліся метады яе арганізацыі, прыводзіліся меркаванні студэнтаў, якія "па разнарадцы" прыйшлі на гэта мерапрыемства з удзелам кіраўніка дзяржавы. Мяркуем, што гэта аб'ектыўнае, а не каб дагадзіць уладам, асвятленне і выклікала незадаволенасць ідэалагічных работнікаў, якія аддалі каманду правесці DDоS-атаку нашых рэсурсаў", — адзначаецца ў заяве.
"Расцэньваем гэты факт як грубы націск на незалежны сродак масавай інфармацыі і парушэнне канстытуцыйных прынцыпаў свабоды слова і свабоды прэсы. Прычым адбываецца гэта падчас выбарчай
кампаніі. Падобныя факты павінны ўлічвацца назіральнікамі пры ацэнцы ўмоў, у якіх праходзяць выбары прэзідэнта Беларусі.
БелаПАН з'яўляецца афіцыйна зарэгістраваным сродкам масавай інфармацыі. У адпаведнасці з патрабаваннямі беларускага заканадаўства наш сервер размешчаны ў Беларусі, у дата-цэнтры
дзяржаўнага манапаліста РУП "Белтэлекам". Мы патрабуем забяспечыць бяспечнае абслугоўванне нашых сайтаў і абарону ад любых замахаў на іх паўнацэнную працу".
Паводле БелаПАН