Былы ахоўнік нацысцкага канцлагера Іван Дзем'янюк памёр у доме састарэлых у Германіі.
Нацысцкі злачынец ўкраінскага паходжання Іван Дзем'янюк памёр ва ўзросце 91 года, паведамілі нямецкія СМІ. Дзем'янюк памёр у доме састарэлых у Баварыі.
Спачатку паведамленне пра смерць злачынцы з'явіліся ў нямецкіх СМІ, пазней іх пацвердзілі ў паліцыі.
У 2011 годзе Дзем'янюк быў асуджаны ў Германіі да пяці гадоў турмы. Аднак тады судовая ўлада дазволіла яму застацца на волі да завяршэння разгляду апеляцыі па ягонай справе.

Дзем'янюк быў прызнаны вінаватым у саўдзеле ў масавых расправах над вязнямі канцлагера Сабібор, які знаходзіўся на тэрыторыі Польшчы.
Паводле ZN.UA