Бібліятэку імя Леніна ў Віцебску прапануюць пераназваць у гонар Васіля Быкава
"Імя У.І.Леніна... не адпавядае часу, не з'яўляецца нацыянальна апраўданым і значным" , — перакананыя актывісты.
Актывісты аргкамітэта БХД, сябры ініцыятывы "Віцебск — горад наш" склалі да Віцебскіх абласных структур улады адмысловы зварот, у якім прапануюць надаць бібліятэцы імя Уладзіміра Леніна замест гэтага імя беларускага пісьменніка Васіля Быкава, паведамляе прэс-служба БХД.
У прыватнасці, у звароце заяўляецца, што "імя У.І.Леніна ... не адпавядае часу, не з'яўляецца нацыянальна апраўданым і значным" і "мы прапануем даць установе імя славутага, сусветна вядомага земляка Васіля Быкава".
Подпісы збіралі сярод наведвальнікаў бібліятэкі і неабыякавых мінакоў. Усяго сабрана 64 подпісы, якія будуць пададзены ў Віцебскі аблвыканкам і абласны Савет дэпутатаў.