БХД трэніруецца
Беларускія хрысціянскія дэмакраты выкарыстоўваюць кампанію па выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў як трэніровачны этап перад прэзідэнцкімі выбарамі.
Беларускія хрысціянскія дэмакраты выкарыстоўваюць кампанію па выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў як трэніровачны этап перад прэзідэнцкімі выбарамі.
Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Павел Севярынец паведаміў, што Нацыянальная Рада палітычнай структуры вырашыла цяперашнюю выбарчую кампанію выкарыстаць для павелічэння ліку
прыхільнікаў БХД і сябраў арганізацыі. «Кожны дзень агітацыйнай кампаніі будзе дадаваць нам колькасць прыхільнікаў. З іх, як правіла, кожны другі становіцца актывістам БХД. Я разлічваю, што
ў выніку кампаніі па выбарах у мясцовыя саветы мы атрымаем як мінімум 500 новых, актыўных сябраў», — цытуе словы палітыка БелаПАН.
Кандыдаты ад БХД будуць удзельнічаць у мясцовых выбарах прынамсі да датэрміновага галасавання. «З аднаго боку, такое рашэнне дазваляе нашым кандыдатам у дэпутаты працягнуць інфармацыйную і
агітацыйную кампанію, з іншай — мы даем людзям магчымасць зняцца, калі ціск на іх апынецца невыносным. Сваім рашэннем мы падкрэсліваем, што ацэньваем гэтую кампанію як фарс, які тым не менш
дае нам вызначаныя магчымасці», — заявіў Павел Севярынец.
Кіраўніцтва БХД упэўненае ў плённасці цяперашніх «электаральных трэніровак» і прапанавала Беларускаму Незалежніцкаму Блоку вылучыць адзінага кандыдата. Гонар быць адзіным ад БНБ
мусіць выпасці таму, хто збярэ найбольшую ініцыятыўную групу. Як зазначыў Севярынец, хрысціянскія дэмакраты ўпэўненыя, што гэта будзе ім пад сілу: «Асноўныя высілкі мы накіруем на вылучэнне
свайго кандыдата ў прэзідэнты. Ужо цяпер можам казаць, што БХД у стане сабраць сто тысяч подпісаў на прэзідэнцкай кампаніі, і мы будзем рабіць усё, каб адзіным кандыдатам ад БНБ стаў кандыдат ад БХД
Віталь Рымашэўскі».