БХД думае пра палітвязняў

Аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя за вызваленне палітвязняў і супраць абортаў. БХД пачынае працу ў рэчышчы адпаведных заяўленым тэмам кампаній.



ce6babd060aa46c61a5777902cca78af.jpg

Аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя за вызваленне палітвязняў і супраць абортаў. БХД пачынае працу ў рэчышчы адпаведных заяўленым тэмам кампаній.
Найперш ставіцца мета дамагчыся вызвалення палітвязняў краіны. Таксама Хрысціянскія дэмакраты будуць ладзіць інфармацыйную кампанію аб прычынах эканамічнага крызісу і дамагацца правядзення свабодных выбараў. Сустаршыня аргкамітэта БХД Віталь Рымашэўскі гаворыць, што да людзей трэба ісці не толькі з тэмай эканамічнага крызісу. “Бліжэйшыя месяцы будзе кампанія, накіраваная на вызваленне палітычных вязняў і правядзенне ў Рэспубліцы Беларусь свабодных выбараў усіх узроўнях. Нягледзячы на тое, што для большасці грамадзян сёння больш навідавоку эканамічная праблема, мы мяркуем, што цяпер у Беларусі пасля падзей 19 снежня, пасля масавых рэпрэсій, пасля прысудаў былым кандыдатам у прэзідэнты, як ніколі зручны час, каб патлумачыць беларускаму грамадству сувязь эканамічных і палітычных працэсаў, — зазначае экс-кандыдат у прэзідэнты ад БХД Віталь Рымашэўскі.
У межах кампаніі за свабодныя выбары і вызваленне палітвязняў плануецца правесці пікеты, распаўсюдзіць інфармацыю пра прычыны эканамічнага крызісу, вынікі выбараў і вынікі судовых працэсаў у сувязі са справай 19 снежня 2010 года ў Мінску. Зладзяць і збор подпісаў пад патрабаваннем неадкладнага вызвалення палітычных вязняў. Апроч таго БХД будзе звяртацца да міжнародных арганізацый, каб яны праяўлялі салідарнасць. “Будзем дамагацца куратарства дэпутатаў парламентаў дэмакратычных краін свету над усімі без выключэння палітвязнямі, — гавораць кіраўнікі БХД.
БХД таксама заклікае ўсе міжнародныя структуры і ўрады дэмакратычных краін устрымацца ад правядзення перамоў, у тым ліку звязаных з палітычным і з эканамічным супрацоўніцтвам, з прадстаўнікамі ўладных структур Рэспублікі Беларусь да моманту вызвалення ўсіх палітвязняў.
Хрысціянскія дэмакраты маюць намер працягнуць кампанію па скарачэнню колькасці абортаў у Беларусі. Для гэтага БХД прапануе паменшыць тэрмін цяжарнасці, пры якім дапускаюцца аборты, увесці права лекара на адмову ад правядзення аборту, аказваць дзяржпадтрымку СМІ, што прапагандуюць мацярынства і адказнае бацькоўства. Гаворыць сустаршыня аргкамітэта партыі Аляксей Шэйн. “Мы мяркуем, што вельмі важна напрацаваць добрую заканатворчую базу, якая потым магла б быць прыдатнай для вырашэння гэтых пытанняў. Мы вымяраем стрыжнявое пытанне — дэмаграфічнае — і пакуль няма ніякага адказу. У нас месячная дапамога на дзіця дазваляе купіць толькі два пакункі памперсаў. А лозунг, якія кідаў Лукашэнка, маўляў, давядзём насельніцтва Беларусі да трыццаці мільёнаў жыхароў... З такой палітыкай сітуацыя будзе толькі пагаршацца, — гаворыць сустаршыня партыі Аляксей Шэйн.
Аляксей Шэйн заявіў, што цяпер узмацніўся ціск на рэлігійныя суполкі за дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацый, таму БХД будзе ініцыяваць адмену ч. 1 артыкула 193 Крымінальнага кодэкса, паводле якога і караюць незарэгістраваных вернікаў і маладафронтаўцаў.