«Беркут» у Беларусі. УДАКЛАДНЕННЕ да ІІ часткі расследвання

Пасля публікацыі ІІ часткі расследвання "Каго ці што абараняе "Беркут" у Беларусі" з рэдакцыяй звязаўся адзін з яго фігурантаў. А менавіта — Уладзімір Дзідык.

01_40_1.jpg


Уладзімір Дзідык пацвердзіў, што быў байцом "Беркута", але ўжо даўно не мае ніякага дачыненення ні да гэтай структуры, ні да структур МУС Беларусі. Так, ён жыве ў Гомелі, маленькую кватэру набыў сам, за грошы заробленыя працай будаўніка, таму і быў зняты з жыллёвага ўліку.
Не можа мець Уладзімір і ніякага дачынення да выпадку з з украінскім мігрантам Яўгенам Кірычэнкам, бо не служыць у беларускім АМАПе, а ў той час, калі адбывалася затрыманне Яўгена ўвечары 11 жніўня, Дзідык наогул знаходзіўся па-за межамі Беларусі, пра што сведчыць штамп у яго пашпарце (пацвержанне гэтага маецца ў рэдакцыі).
Рэадкцыя НЧ прыносіць свае прабачэнні Уладзіміру Дзідыку і яго сям'і за тое, што дапусцілі магчымасць яго ўдзелу ў карных аперацыях у Беларусі.