Беларусы – у пяцёрцы лідараў па атрыманні дазволаў на жыхарства ў Еўрасаюзе
Беларусы – на пятым месцы па колькасці ўпершыню атрыманых дазволаў на жыхарства ў Еўрасаюзе.
Летась амаль 138 тысяч беларусаў атрымалі свой першы дазвол на жыхарства ў краінах Еўрасаюзу. 90 працэнтаў з іх звярнуліся па такі дакумент у Польшчы, – падае Еўрастат.
Сярод атрымальнікаў дазволаў на жыхарства ў ЕС лідыруюць грамадзяне Украіны (527 тыс. чалавек), Кітаю (206 тысяч), Індыі (197 тысяч) і Сірыі(174 тысячы). Нашыя суайчыннікі – на пятым месцы.
Краіны Еўрасаюзу найчасцей выдаюць від на жыхарства па сямейных прычынах, дзеля працы і вучобы, а таксама ўцекачам і асобам, якія падлягаюць міжнароднай абароне.
racyja.com