Беларускі ўрад наняў для піяру краіны амерыканскую юрыдычную кампанію
Беларускі ўрад наняў для піяру краіны амерыканскую кампанію "Crowell & Moring", паведамляе «Еўрарадыё»
Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета міністраў №690 ад 9 кастрычніка 2019 года. Падпісаў яе прэм'ер-міністр Сяргей Румас.
У дакуменце адзначаецца, што амерыканскія юрысты павінны аказваць паслугі "па суправаджэнні працэсу па пераводзе Рэспублікі Беларусь са статусу краіны з нярынкавай эканомікай у статус краіны з рынкавай эканомікай".
Што цікава, паслугі юрыстаў купленыя зусім не па правілах рынку — без канкурэнцыі, з адной крыніцы.
Пастанова будзе дзейнічаць два гады з часу прыняцця.
Раней для піяру краіны за мяжой афіцыйны Мінск карыстаўся паслугамі лорда Бэла, які нядаўна памёр.
euroradio.fm