Беларускі праграміст у трэці раз выйграў конкурс Google

Гамяльчук Генадзь Караткевіч заняў першае месца на конкурсе ў спартовым праграмаванні Google Code Jam. Фінал сёлетніх спаборніцтваў прайшоў у Нью-Йорку. Хлопец набраў 170 балаў з 200 магчымых.

Генадзь Караткевіч

Генадзь Караткевіч


Такім чынам, ён стаў першым праграмістам у гісторыі конкурсу, які тройчы змог заняць першае месца. Раней ён перамагаў на гэтым конкурсе ў 2014 і 2015 гадах.
Пераможца Google Code Jam аўтаматычна трапляе ў фінал наступнага турніру, а таксама атрымлівае магчымасць працаўладкавання ў кампанію і 15 тысяч долараў прызавых. Сёлета за першае месца змагаліся 27 170 праграмістаў з усяго свету.
Выданне Bloomberg назвала беларуса суперзоркай у спартыўным праграмаванні.
Генадзь нарадзіўся ў Гомлі ў сям’і праграмістаў. Паводле бацькоў, хлопец сеў за кампутар у пяцігадовым узросце. За гэты час Генадзь выйграў безліч прэстыжных міжнародных конкурсаў.
Паводле belsat.eu