Беларускі гандбольны клуб адмовіўся выходзіць на матч з-за арышту Алены Леўчанка

Беларускі гандбольны клуб «Віцязь-Леон» адмовіўся праводзіць сённяшні матч чэмпіянату Беларусі праз арышт баскетбалісткі Алены Леўчанка, паведамляецца на яго старонцы ў інстаграме.

ГК «Віцязь-Леон»

ГК «Віцязь-Леон»

Клуб ужо паведаміў федэрацыі гандбола, што не выйдзе на пляцоўку ў сённяшняй гульні супраць «Машэкі».
Як растлумачылі ў камандзе, арышт Леўчанка яны лічаць незаконным і пратэстуюць супраць ціску на грамадзян Беларусі.
Нагадаем, што сёння Алена Леўчанка была арыштаваная на 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
nashaniva.by