Беларусь на другім месцы ў свеце па спажыванні алкаголю

Паводле дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, Беларусь займае другое месца па спажыванні алкаголю. Кожны жыхар краіны «выпівае» 175 бутэлек віна, альбо 17.1 літраў чыстага алкаголю ў год.

pixabay

pixabay


У выніку даследвання выявілася, што больш за іншых алкаголю спажываюць жыхары Малдовы: 178 бутэлек віна, што адпавядае 17.4 літраў чыстага алкаголю выпівае кожны малдаванін штогод. Гэта і не дзіўна: напрыканцы мінулага года парламент Малдовы прызнаў віно прадуктам харчавання. Гэта было зроблена дзеля таго, каб заахвоціць малдаван спажываць больш віна, а не моцных напояў. Але крытыкі гэтага рашэння непакояцца, што яно прывядзе да лібералізацыі ўсяго рынку збыту алкаголю, а не толькі віна.
На пяць бутэлек віна меней за беларусаў выпівае ў год умоўны літовец — 170, у выніку чаго Літва займае трэцяе месца ў гэтым рэйтынгу.
А вось Расія, як ні дзіўна, усяго на чацвёртым месцы: даследчыкі сцвярджаюць, што кожны расіянін спажывае алкаголь у эквіваленце 1500 чарак гарэлкі ў год. 
Вынікі даследвання можна паглядзець на інтэрактыўнай карце самых пітушчых краін.