«Бажынкі-2014»: «Медыямарафон», «Аngry JAB», яйкі, катамараны і Валерый Шчукін

8–9 жніўня па Гомелі і яго ваколіцах пракаціўся карпаратыўны фестываль ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.



2014_bajinki1.jpg

На сёлетні фэст запісалася каля трох дзесяткаў адважных і нястомных БАЖаўцаў з Мінска, Брэста, Маладзечна, Горак, Барысава, Глыбокага і Баранавічаў, якія палічылі, што адлегласці не павінныя перашкаджаць жуналісцкаму яднанню. Прычым, адвагу і нястомнасць прадэманстравалі не толькі лёгкія на пад’ём маладзёны, але і заслужаныя БАЖаўцы сталага веку – Валерый Аляксеевіч Шчукін, напрыклад, запісаўся на фэст адным з першых (на фота ніжэй).

baj.by__sites_default_f_71c1d2588d7239335b340ac11a2ee8f6.html

baj.by__sites_default_f_c3b8cc8368e727b6c093f4039d0b111a.html

Першы з двух надзвычай насычаных дзён распачаўся “Медыямарафонам” па Гомелі: на працягу чатырох гадзін пяць журналісцкіх каманд гойсалі па горадзе, рыхтуючы матэрыялы на зададзеную “штабам” тэму.

Пяць падрыхтаваных імі матэрыялаў арганізатары ўвечары накіравалі на суд прадстаўнічага журы ў складзе Людмілы Атчанашанка, Аляксандра Тамковіча, Аляксандра Коктыша, Сяргея Балая і Змітра Лукашука, якое ацаніла творчасць калег па 5-бальнай сістэме і вызначыла пераможцаў. (Вынікі “Медыямарафона” падводзіліся ў суботу.)

           

baj.by__sites_default_f_a812cb2be5866d537d117319e9864149.html

Удзельнікі атрымліваюць "рэдакцыйныя заданні", мапы горада і талоны на праезд

baj.by__sites_default_f_c0327903f2f47fbf5f328e1dc845ac99.html

baj.by__sites_default_f_b010754ddcf7043bbd20bd27814529ce.html

Сёлета сімвалам "БАЖынак" быў "Angry JAB" – сярдзітая брывастая жабка, чый вобраз быў навеяны знакамітай камп'ютарнай гульнёй "Angry Birds"

baj.by__sites_default_f_90739c732defd73b9efbf080116ae435.html

baj.by__sites_default_f_4686d727cf9be5a63c4806f610a75786.html

Добра папрацаваўшы, “марафонцы” перайшлі да якаснага адпачынку на беразе Сожа.

baj.by__sites_default_f_e6076e2f4f230ad27ce0e4eae943cf42.html

baj.by__sites_default_f_bc23466b5c08720c96b5dec1cb3a20e6.html

baj.by__sites_default_f_8d6360652e08261b31f395d10b0c49b1.html

У Год гасціннасці Angry Jabs "сардэчна запрашЧаюць" удзельнікаў "Медыямарафона" на месца адпачынку

baj.by__sites_default_f_00848bcd20ac8016a8e2b27fce1aa586.html

Лагодныя рачныя хвалі, маляўнічы краявід, гомельскія прысмакі і феерычныя выступы гурта «Ягорава Гара» і Вольгі Цярэшчанка ў месяцовым святле дапамаглі стрэсці дзённую стому і адкрылі «другое дыханне», так што спаць клаліся позна...

baj.by__sites_default_f_1dcbbc2b2f9c74e97e836b6ae47de6d8.html

baj.by__sites_default_f_4f0e60e631b87c3e0205e6c709d53ade.html

baj.by__sites_default_f_52d294abd557afc391960a985293cd7a.html

Другі дзень быў не менш насычаны: адразу ж пасля сняданку пачаліся спартовыя і... каляспартовыя мерапрыемствы.

baj.by__sites_default_f_70a67870c5733971e86663d942823098.html

Кіданне сырых яек у калег вельмі натхніла ўдзельнікаў фэсту. Тых, хто іх лавіў, не адпускала нервовае напружанне...  

baj.by__sites_default_f_4a8ce47d15d8ef6f979a5e4c1408526b.html

baj.by__sites_default_f_dd9f311f64dca1b34ab9c2f6e98ee519.html

baj.by__sites_default_f_b4a2fabdfd0535e660e577606a33690a.html

baj.by__sites_default_f_8dc05334f842eca3352ddc9422a0b12c.html

baj.by__sites_default_f_3c3ca4258ec86796ab0d756338cfcc64.html

baj.by__sites_default_f_8d98693c277645db37cb5a23d40b7eee.html

baj.by__sites_default_f_5a22130cd169b31936c98eb74ee1c011.html

Гонкі на катамаранах у гарачыню – вельмі дарэчы

baj.by__sites_default_f_8c8de8568c80524c66c5faeb48f27b60.html

Пасля вясёлых спаборніцтваў каманды пачалі рыхтавацца да прэзентацыі. Кожная мусіла прыдумаць сабе назву, сімвал і дэвіз, а таксама распавесці калегам, як ім разам працавалася ў палявых умовах днём раней.

   

baj.by__sites_default_f_e0b6013191262ac824b414e46fd36b93.html

Прэзентацыю каманды "Цмокі" пад кіраўніцтвам Глеба Лабадзенкі старшыня ГА "БАЖ" Жанна Літвіна вызначыла як найлепшую!  

baj.by__sites_default_f_a2a801c12a8e8e0b9fa1691f9882c4a8.html

baj.by__sites_default_f_cfcc43d470151c43d6248e2b076ada98.html

baj.by__sites_default_f_924d847f061c4464e1f655108739869b.html

Пасля прэзентацыі надышоў час узнагародаў. Паводле журы, самы ўдалы матрыял атрымаўся ў каманды Таццяны Смоткінай, Настассі Роўда, Руслана Гарбачова і Барыса Гарэцкага, якія даследавалі асартымент прадуктаў на гомельскіх рынках (куратарам ад Гомеля выступаў Мікалай Гарбачоў).

На другім месцы апынулася каманда Ларысы Шчыраковай, Алега Агеева, Антона Сурапіна і Ігара Дароніна (куратарам ад Гомеля выступаў Леанід Судаленка). Яна шукала ў Гомелі мясцовую цікавостку – шакаладныя пяльмені.

Трэцяе месца заняла каманда Галіны Буднай, Аляксандра Зянкова, Валянціна Міхальцова і Генадзя Кеснера (куратарам ад Гомеля выступаў Яўген Якавенка). Каманда, праўда, змяніла зададзеную тэму – замест гомельскіх скейтбардыстаў, якіх з-за гарачыні ў горадзе не знайшлося, журналісты распыталі пра жыццё бабульку, якая зарабляе вулічным граннем на гітары... лямпачкай. (Тэксты-пераможцы будуць даступныя ў інтэрнэце пазней.)

Акрамя гэтага, па традыцыі шляхам апытання ўдзельнікаў былі вызначаныя "Містэр БАЖынкі" і "Міс БАЖынкі" – Анатоль Гатоўчыц і Ларыса Шчыракова, а таксама "Віцэ-містэр", і "Віцэ-міс" – Яўген Валошын і Настасся Роўда. Як заўжды, хлопцы выбіралі "Міс", а дзяўчаты – "Містэраў".

baj.by__sites_default_f_60e1cd9f9a98eb186f17010dc3e7a19a.html

"Містэр БАЖынкі" Антоль Гатоўчыц (злева). Кабеты заўсёды цанілі мужчын, якія добра кушаюць...

baj.by__sites_default_f_76c7a9108cd73d55922901aa36f1dde3.html

Ларыса Шчыракова

baj.by__sites_default_f_91ce8c5f62aa8731c99ba70ed3916251.html

Яўген Валошын

baj.by__sites_default_f_f1e352664af290d4e0fcf0848271d4fd.html

Настасся Роўда

Як зазначыў на развітанне кіраўнік Гомельскай філіі ГА “БАЖ” Анатоль Гатоўчыц, варта часцей праводзіць “БАЖныя” мерапрыемствы ў рэгіёнах. “Вось у наступным годзе – зноў Гомель, а пасля ўжо можна і іншыя месцы апрабаваць”, – бадзёра рэзюмаваў гасцінны гаспадар.      

baj.by__sites_default_f_95500ff1972368bef4ea7fec2878d665.html

baj.by