Бабруйск: На заводзе, дзе пратэстуюць працоўныя, звольніўся ідэолаг
З бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў звольніўся намеснік дырэктара па кадрах, сацыяльным развіцці і ідэалагічных пытаннях Пётр Слабадчук.
Пра гэта паведаміў ён сам, адказваючы на пытаньне пра сітуацыю на прадпрыемстве ў сувязі з пратэстам працаўнікоў.
«Вы мяне выбачайце, я не магу вам даць ніякай інфармацыі, таму што я больш там не працую. Усё, да пабачэння, хлопцы. Больш мне не тэлефануйце з вашымі пытаннямі», — заявіў
Пётра Слабадчук.

Тым часам на тэрыторыю заводу зноў не можа трапіць старшыня суполкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага Міхаіл Кавалькоў. Учора ён атрымаў новы сталы пропуск. Па ім прайшоў на завод. Але сёння, як
сцвярджае актывіст, пропуск заблакавалі. Кавалькоў збіраецца ісці ў суд, каб на завод прыйшлі судовыя выканаўцы і дамагліся выканання пастановы суду ад 8 чэрвеня. Паводле пастановы, адміністрацыя
прадпрыемства павінна была разблакаваць пропуск і забяспечыць бесперашкодны праход актывіста на завод.
На заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў пратэстуюць дзве брыгады цэху зборкі трактароў. Нагодай для выступу працоўных сталася, як яны сцвярджаюць, недаплата.
Паводле Радыё “Свабода