Бабруйскія ўлады не выявілі антыкаталіцкіх надпісаў у былым касцёле
Адказны сакратар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя Дзяніс Садоўскі атрымаў адказ з Бабруйскага гарвыканкаму на заяву БХД з просьбай
даследаваць з'яўленне антыкаталіцкіх надпісаў на сценах былога езуіцкага касцёлу. Адказ падпісаў намеснік старшыні гарвыканкаму Аляксандр Маркачоў.
Згодна з адказам, 19 чэрвеня будынак касцёлу абследавала камісія з прадстаўнікоў аддзелу ЖКГ, культуры і ідэалагічнай работы, якая не выявіла надпісаў, "заклікаючых да гвалтавання
каталікоў".

"Разам з тым прадпрынятыя вычарпальныя меры па забароне доступу чужых асоб унутр будынка і забеспячэння яго належнага санітарна-тэхнічнага стану", — гаворыцца ў
адказе.
Нагадаем, што на сценах касцёла сапраўды не было выяўлена надпісаў, заклікаючых да "гвалтавання" каталікоў, але ж там былі выяўленыя надпісы наступнага зместу: «Смерть
католикам, слава России» і «Баболя п..р. Смерть иезуитам. Бей панов, спасай Россию».
"Відавочна, што ніякага дэталёвага абследавання не было. Касцёл па-ранейшаму знаходзіцца ў паўразбураным стане, а гэты адказ — звычайная адпіска. Мы будзем чакаць адказу з
упраўлення ўнутраных спраў Бабруйска, якое праводзіць асобную праверку, і калі мы атрымаем чарговую адпіску, то будзем абскарджваць бяздзеянне і халатнасць адказных асоб у вышэйстаячых інстанцыях.
Таксама мы будзем патрабаваць правядзення незалежнай грамадскай экспертызы захаванасці будынку", — адзначыў Дзяніс Садоўскі.
Паводле Прэс-службы БХД