Затрыманні падчас раздачы стужак з беларускім арнаментам

У Мінску раніцай распачалася акцыя раздачы стужак з беларускім арнаментам. Актывісты планавалі распаўсюдзіць каля 5 тыс метраў стужак.



stuzhka_zatrymannie_article_big.jpg

Акцыя раздачы стужак. Фота nn.by

Падчас акцыі каля Камароўскага рынку затрымалі дырэктара «Арт-Сядзібы» Паўла Белавуса, Франка Вячорку, валанцёрку, імя якой пакуль не высветленае, і фатографа Уладзя Грыдзіна, які фатаграфаў раздачу, падае Радыё «Свабода». Затрыманы павезлі ў Савецкае РУУС Менску.

«Затрымалі для праверкі дакументаў, — распавёў «Белсату» Уладзь Грыдзін. — Нас трымаюць у калідоры».

belsat.eu