Аршанскаму чыноўніку пагражае да дзесяці год зняволення

У дачыненні да былога намесніка старшыні Аршанскага райвыканкама заведзеная крымінальная справа.



136.jpg

Справа па ч. 3 арт. 426 Крымінальга кодэкса Беларусі  — "Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў" —распачата ў дачыненні да былога намесніка старшыні Аршанскага райвыканкама Андрэя Канстанцінава, паведамляе сайт orsha.eu.

Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

У красавіку гэтага года стала вядома, што намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Іван Хурбатаў два гады карыстаўся сваімі паўнамоцтвамі, каб незаконна зарабляць грошы. Ён фактычна кіраваў аформленым на сына прадпрыемствам, а таксама з карысці даваў незаконныя ўказанні, злоўжываючы сваёй службовай пасадай.