Архіепіскапу Логіну дазволілі ўехаць у Беларусь

Архіепіскапу Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, грамадзяніну Украіны Святаславу Логіну, якога раней не пусцілі памежнікі, усё ж дазволілі ўехаць у нашую краіну.

51293bd6_c91a_4150_9d9f_013f3a7a6534_w1023_r1_s_1.jpg

Святаславу Логіну патэлефанавалі з беларускага МЗС і паведамілі, што яго пусцяць у нашую краіну, паведамляе наш карэспандэнт.
Паводле інфармацыі Belsat.eu, пра тое, што Святаслава Логіна не пусцілі ў Беларусь, на VII Зʼезде беларусаў свету, які цяпер праходзіць у Менску, распавялі міністру замежных справаў Уладзіміру Макею. Апошні паабяцаў разабрацца ў сітуацыі, пасля чаго з міністэрства патэлефанавалі Святаславу Логіну.

Развярнулі на мяжы

14 ліпеня каля 18-й на ўездзе ў Беларусь у памежным пункце пропуску «Новая Гута» у Гомельскай вобласці затрымалі сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» архіепіскапа Святаслава Логіна з Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, які ехаў на 7-ы з’езд гэтае арганізацыі.
Святару заявілі пра забарону ўезду ў Рэспубліку Беларусь, пастаўлена адпаведны штамп у пашпарт і яго завярнулі назад ва Украіну ў памежны пункт «Новыя Ярылавічы».
Беларускія памежнікі паводзіліся карэктна, але прычыны забароны ўезду ў Беларусь беларускаму святару, як і тэрміну забароны назваць не змаглі, бо з іхных словаў, яны гэтага ня ведаюць.
На штампе ніякай інфармацыі пра тэрмін дзеяння забароны няма.
Да гэтага Святаслаў Логін спрабаваў уехаць у Беларусь два гады таму — і яго таксама не ўпусцілі.
Паводле belsat.eu