Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці завітае ў Гродна
Апостальскі нунцый прыме ўдзел у некалькіх мерапрыемствах, у тым ліку ў сустрэчы Бэтлеемскага агню супакою, які прывязуць у Гродна 20 снежня беларускія харцэры.
20 снежня ў 11 гадзін ксёндз арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці будзе ўдзельнічаць у аплаткавай сустрэчы са святарамі, якая адбудзецца ў будынку Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі.
У гэты ж дзень нунцый разам з іншымі святарамі і вернікамі будзе сустракаць у катэдры Віфлеемскі агонь, прыбыццё якога чакаецца а 16-й гадзіне.
21 снежня ў 9 гадзін раніцы арцыбіскуп будзе ламацца аплаткам з супрацоўнікамі Гродзенскай курыі, а ў 12:00 возьме ўдзел у спатканні для семінарыйнай супольнасці.
Паводле grodnensis.by