Амаль 52 тысяч беларусаў атрымалі від на жыхарства ў ЕС
У 2017 годзе 51 841 грамадзянін Беларусі атрымалі від на жыхарства ў краінах Еўрапейскага саюза.
Пра гэта сведчаць дадзеныя Еўрастата. Больш за ўсё беларусаў перасялілася ў
Польшчу (42 756), Літву (2 874), Чэхію (1 212), Германію (1 050),
Вялікабрытанію (621), Латвію (484), Швецыю (316) і Галандыю (213).
Па працы від на жыхарства ў ЕС атрымалі 26 583 беларуса, у тым ліку 22 192 чалавекі ў Польшчы.
Па сямейных абставінах у ЕС від на жыхарства выдалі 2994 грамадзянам Беларусі, больш за ўсё ў Германіі — 642.
1968 чалавек атрымалі від на жыхарства ў ЕС па прычыне вучобы, з іх 953 — у Польшчы.
Паводле telegraf.by