"Альтэрнатыва" правяла дабрачынную акцыю для дзяцей-сірот Багушэўскай школы-інтэрната
Актывісты "Альтэрнатывы" правялі дабрачынную акцыю для дзяцей-сірот Багушэўскай школы-інтэрната Сенненскага раёна Віцебскай вобласці.
Актывісты арганізацыі правялі конкурс з прызамі і гасцінцамі.
"У Багушэўскай школе-інтэрнаце знаходзіцца 80 дзяцей, пераважная частка — з неспрыяльных сем'яў. У кожнага дзіцяці свая нялёгкая гісторыя, відавочна, такім дзецям бракуе ўвагі і цеплыні. Вырашэннем гэтай праблемы вырашылі заняцца мы - неабыякавыя ініцыятыўныя альтэрнатыўцы. Думаю, гэты дзень мы правялі з карысцю і ўнеслі свой унёсак у тое, каб Беларусь стала крыху лепшай", — гаворыць старшыня “Альтэрнатывы” Алег Корбан.
"Выхаванцы Багушэўскай школы-інтэрната даволі пазітыўныя і камунікабельныя, любяць гульні, але больш за ўсё танцаваць. Мы рады, што змаглі
напоўніць гэты шэры восеньскі дзень для дзяцей-сірот вясёлай атмасферай, а таксама падарыць гасцінцы і перадаць сабранае адзенне і канцтавары,
якіх тут не хапае. Дзеці так прывязаліся да нас, што і адпускаць у Мінск не спяшаліся, таму вярнуліся дахаты позным вечарам", — расказвае Корбан.
Грамадскае аб'яднанне "Альтэрнатыва" дзякуе неабыякавым грамадзянам і супрацоўнікам амбасады ФРГ у Мінску за дапамогу ў правядзенні акцыі.