Аляксею Марачкіну — 70 гадоў
30 сакавіка вядомаму мастаку і грамадскаму дзеячу Аляксею Марачкіну споўнілася 70 гадоў. З гэтай нагоды ў мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка
адкрылася яго выстава.
Выбар месца для выставы мастак тлумачыць тым, што ён парадніўся з полацкай зямлёй. Тут адбылася выстава, прысвечаная яго 50-годдзю, адсюль родам жонка мастака. Марачкін абышоў Полаччыну сцежкамі
класіка нацыянальнага мастацтва Язэпа Драздовіча.

На адкрыцці выставы калегі і сябры мастака адзначалі разнастайнасць яго таленту, добразычлівасць і дынамізм, непахіснасць грамадзянскай пазіцыі.
Марачкін заклікаў беларусаў быць вартымі свайго вялікага мінулага і гаспадарамі свайго лёсу. Паводле яго слоў, станоўчае фарміруе чалавека і дапамагае яму, а страх — паралізуе.
Рэдакцыя «Новага часу» далучаецца да шчырых віншаванняў творцы і зычыць яму плёну, паразумення і аптымізму.
Дарэчы, выстава працуе да 2 мая. Пасля Аляксей Марачкін плануе паказаць яе ў шэрагу гарадоў Беларусі, а ў 2011 годзе — у Мінску.