Алена Леўчанка: «Нідзе не было ўказана, што нельга сцяг на голае цела»
Знакамітая беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка дзівіцца, чаму толькі цяпер інтэрнэт узбурыла яе фота пяцігадовай даўнасці.
— Я вельмі люблю эксперыментаваць. І ідэя загарнуцца ў беларускі сцяг належыць мне. Тады на Алімпіяду нам выдавалі доўгі шаўковы шаль у выглядзе беларускага сцяга. Я ўзяла яго на фотасесію, мы эксперыментавалі.
Гэта не было чымсьці пафасным, хутчэй — патрыятычным момантам. Пасля гэтага я з'ехала гуляць у Турцыю, гэту фатаграфію ўсюды публікавалі, і ўсюды
былі толькі добрыя водгукі.
Асабіста мне гэта фатаграфія вельмі падабаецца. Да яе не мае ніякага дачынення ні федэрацыя, ні хто-небудзь іншы. Я ўсё прыдумала сама.
Нідзе не было ўказана, што такое нельга выкладваць, што сцяг на голае
цела…
Калі бягуць лёгкаатлеты, а потым потнае цела абгортваюць сцягам — гэта адно.
А я сфатаграфавалася ў прыгожай позе, як у
Грэцыі багіні. Усё паднесена густоўна, гэта зразумела
і па выразе твара, і па
позе.
— А вы не задумваліся, што сцяг, на
голае цела…
— Разумееце, я даўно з'ехала з Беларусі, гуляла ў розных краінах, у Амерыцы. Проста ў некаторых нашых людзей звужана свядомасць, а я гляджу шырэй. Я ўсё прадумала да дробязяў — позу, погляд, святло было пастаўленае, фатограф добра папрацаваў...
Калі б нейкія праблемы былі са сцягам, то я б, пэўна
што, ужо пра гэта ведала. Але гэта фатаграфія ёсць у інтэрнэце, на маім сайце, яе друкавалі ў турэцкай газеце. Ні пра якую крамолу ў момант
фотасесіі я не думала.
Наадварот, я ганаруся, што я беларуска.
А на ўсе пытанні з задавальненнем адкажу ў Facebook, Twitter і на сваім сайце, — цытуе Леўчанку Камсамольская праўда.