Аляксея Янукевіча выклікаюць у міліцыю

Лідара Партыі БНФ выклікаюць 8 кастрычніка ў Цэнтральны РАУС Мінска ў сувязі з акцыяй супраць расійскай авіабазы, якая прайшла на плошчы Свабоды 4 кастрычніка.



akcyja2.jpg

"Выклікаюць у Цэнтральны РАУС на 8 кастрычніка, 14.15. Найхутчэй будзе пратакол за несанкцыянаванае мерапрыемства — 4 кастрычніка на месцы не паспелі выпісаць. Хавацца не збіраюся, пабачым, які будзе вынік заўтра. Але ўжо цяпер можна сцьвярджаць, што пераслед удзельнікаў мірных сходаў грамадзянаў падчас выбарчай кампаніі выразна дэманструе ступень свабоды ў краіне і свабоды выбараў у прыватнасьці", — сказаў палітык у каментары “Новаму часу”.

Пра тое, чым скончыцца заўтрашняя сустрэчы ў міліцыі, мы паведамім нашым чытачам.

Відэрэпартаж з акцыі можна паглядзець тут