Алесю Яўдаху прысудзілі год "хатняй хіміі"

Прысуд агучылі ў аўторак у Кастрычніцкім раённым судзе сталіцы.
Такім чынам, кнігараспаўсюднік пакараны годам абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчыя ўстановы за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Таксама з Алеся Яўдахі спаганяюць 57 мільёнаў рублёў "нанесенай шкоды дзяржаве". Пракурор жа патрабаваў 79 мільёнаў рублёў. Цяпер Алесь Яўдаха вырашае, ці будзе падаваць скаргу на прысуд.
 
8b78af9b5b1ac2745410ef836e697a1c.jpg

"Дзяржава палічыла маю дзейнасць супрацьзаконнай і вынесла такое пакаранне. Я не лічу яго законным. Параюся з адвакатам. Верагодна, мы будзем падаваць скаргу на прысуд", — пракаментаваў падзеі кнігараспаўсюднік.

100_logo.jpg

                           Алесь Яўдаха перад агучваннем прысуду

Нагадаем, Яўдаха дасылаў праз пошту ў розныя гарады краіны кнігі вядомых беларускіх аўтараў: Васіля Быкава, Уладзіміра Арлова, Міколы Ермаловіча, Рыгора Барадуліна. Пракуратура ў гэтым угледзела незаконнае прадпрымальніцтва і звярнулася ў суд. Ён распачаўся летась і быў перапынены ў лістападзе ў сувязі з правядзеннем экспертызы матэрыялаў справы. У чэрвені суд аднавіўся. У ім было апытана каля 30 чалавек (планавалася — каля 230!), былі зачытаныя ранейшыя паказанні яшчэ каля 80 чалавек.
 
"Хатняя хімія" — гэта абмежаванне волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы. Асуджаны жыве дома, мае строгі распарадак дня з фіксаваным часам знаходжання дома і абавязковым працаўладкаваннем. У выпадку парушэння рэжыму (напрыклад, калі позна вечарам прыйдуць міліцыянты, а асуджанага там не аказалася), парушальніка могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.

Паводле euroradio.fm