Алена Леўчанка падтрымала БЧБ-флэшмоб
«Нашыя карані — чырвоны ўзор на белым фоне».
Баскетбалістка Алена Леўчанка падтрымала БЧБ-флэшмоб, які запусціла гімнастка Меліціна Станюта.
Да свайго здымку яна далучыла разважанні пра традыцыйныя беларускія колеры.
«Нашыя карані - чырвоны ўзор на белым фоне. З канца XIX стагоддзя дадаўся чорны колер. Але ён ніколі не дамінаваў, толькі адцяняў чырвоны.
А вось усе іншыя колеры ніколі не выкарыстоўваліся ў нашых арнаментах. У народных строях сустракаюцца сіні, жоўты, але, дарэчы, зялёны - ніколі».