Актывіста, якому адмянілі штраф, зноў аштрафавалі на 50 базавых

У аўторак, 18 лютага, суд Цэнтральнага раёна г. Мінска пасля адмены яго папярэдняга штрафа пакараў актывіста Яўгена Батуру за антыінтэграцыйныя акцыі з Расіяй штрафавам на 50 базавых вялічыняў (1350 рублёў).

sud_baturo1_n636e_iylqh.jpg

Пра гэта актывіст паведаміў у сябе на старонцы ў фэйсбуку.

batura_12.png

Нагадаем, 11 лютага Мінскі гарадскі суд адмяніў пастанову суда Цэнтральнага раёна г. Мінска, якім актывіста Яўгена Батуру прызналі вінаватым у парушэнні ч. 3 артыкула 23.34 КаАП і аштрафавалі на 50 базавых велічыняў (1350 рублёў). Справу адправілі на новы разгляд іншаму суддзі суда Цэнтральнага раёна. Літаральна за суткі Ленінскі РАУС склаў новы пратакол на актывіста за ўдзел у акцыі 20 снежня. У гэты раз справу разглядаў суддзя Цэнтральнага раёна г. Мінска Іван Касцян.
spring96.org