Актывісты грамадскай кампаніі «Рок-салідарнасць» павіншавалі трактаразавадчан са святам
У ДК МТЗ адбыўся святочны канцэрт з нагоды 66-годдзя Мінскага трактарнага завода з удзелам беларускіх эстрадных выканаўцаў.
Актывісты кампаніі «Рок-салідарнасць» вырашылі не заставацца ў баку ад такой падзеі і таксама далучыліся да віншавання завадчан.
Удзельнікі свята атрымалі падарункі — кампакт-дыскі «20 гадоў — 20 гітоў» з інфармацыяй пра кампанію. Падарункі выклікалі вялікую цікавасць, дыскі разышліся вельмі
хутка.

Дыск «20 гадоў — 20 гітоў» апавядае пра 20-годдзе станаўлення незалежнасці Беларусі.
Кожнаму году адпавядае хіт часу.
Варта адзначыць, што менавіта рабочыя Трактарнага завода былі аднымі з найбольш актыўнымі ўдзельнікамі мітынгаў апазіцыі пачатку 1990-х гадоў.
rock solidarity