Актывіст "Маладога фронту" Дзмітрый Крамянецкі асуджаны на 10 сутак арышту
Мінск, 26 мая. Суд Маскоўскага раёна Мінска прыгаварыў актывіста міжнароднай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія) Дзмітрыя Крамянецкага да 10 сутак арышту за нецэнзурную
лаянку па арт. 17.1 КоАП (дробнае хуліганства). Такое рашэнне прыняла 25 мая суддзя Таццяна Мотыль, паведамляе сайт spring96.org.
Сведкамі на працэсе выступілі міліцыянеры Давыдзюк і Бегуноў.

24 мая Крамянецкі павінен быў выйсці з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна, дзе ён адбываў 10-сутачны арышт таксама за брыдкаслоўе. Аднак на волю ён не выйшаў і быў асуджаны
паўторна.
Нагадаем, Крамянецкі быў затрыманы 10 дзён таму разам з іншымі маладафронтаўцамі — Раманам Васільевым і Мікалаем Дземідзенкам. Людзі ў цывільным адчынілі дзверы іх кватэры сваім ключом і
паклалі ўсіх, хто знаходзіўся ўнутры памяшкання, тварам на падлогу. Праз некаторы час супрацоўнікі спецслужб вывелі з кватэры Васільева і Крамянецкага. Маладыя людзі былі затрыманы праз тры дні пасля
таго, як выйшлі з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна, дзе адбывалі 15-сутачны арышт.
23 мая ў трэці раз запар быў асуджаны за дробнае хуліганства яшчэ адзін актывіст "Маладога фронту" Уладзімір Яроменак. Суд прыгаварваў яго да сямі, затым зноў да сямі і, нарэшце, да
10 сутак арышту за нецэнзурную лаянку. Такім чынам, ён знаходзіцца за кратамі з 27 красавіка.
Актывісты арганізацыі звязваюць рэпрэсіі ў дачыненні да сваіх таварышаў з правядзеннем акцыі "Горад наш", у ходзе якой на вуліцах гарадоў вывешваюцца бел-чырвона-белыя сцягі.
Андрэй Серада, БелаПАН.