Акцыя салідарнасці з Іванам Шылам

У аўторак, 22 лютага, на плошчы перад універсітэтам, дзе навучаецца Іван Шыла, адбудзецца флэш-моб у падтрымку маладафронтаўца. На працягу некалькіх гадзін з 11:00 да 14:00, на плошчы перад будынкам рэктарату будуць расстаўлены намёты з інфармацыяй, стэнд, будуць раздавацца ўлёткі пра сітуацыю з Іванам. «Мы будзем заахвочваць студэнтаў надрукаваць паштоўкі, якія будуць адпраўленыя ў турму на Акрэсціна», — паведамляюць аднакурснікі Івана Шылы.



d556b595eef47660153b8eddebbc2b12.JPG

У аўторак, 22 лютага, на плошчы перад універсітэтам, дзе навучаецца Іван Шыла, адбудзецца флэш-моб у падтрымку маладафронтаўца.

На працягу некалькіх гадзін з 11:00 да 14:00, на плошчы перад будынкам рэктарату будуць расстаўлены намёты з інфармацыяй, стэнд, будуць раздавацца ўлёткі пра сітуацыю з Іванам. «Мы будзем заахвочваць студэнтаў надрукаваць паштоўкі, якія будуць адпраўленыя ў турму на Акрэсціна», — паведамляюць аднакурснікі Івана Шылы.

Аб 12:30 студэнты збяруцца на плошчы перад рэктаратам з белымі і чырвонымі паветранымі балонікамі ды сцягамі ў падтрымку зняволенага Івана Шылы.

Студэнт праграмы імя К. Каліноўскага Іван Шыла навучаецца на факультэце права, Універсітэту Сілезіі. 14 лютага ён быў асуджаны да 22 сутак турэмнага зняволення за мінулагадовую акцыю ў падтрымку Змітра Дашкевіча ў Горках а таксама за акцыі маўклівага пратэсту ў Салігорску.

Намінант прэміі «Люблю Беларусь!» Марэк Мігальскі асабіста заклікае да ўдзелу ў акцыі салідарнасці з Іванам Шылам!

Паводлеhttp://www.migalski.eu