Агент ці мінак?
27 красавіка на лаву падсудных селі гісторык-архівіст Зміцер Дрозд, гродзенскі маладафронтавец Алесь Кіркевіч, сябра кампаніі “Гавары праўду Павал Вінаградаў, праграміст
Андрэй Пратасеня і беспрацоўны Уладзімір Хамічэнка.
27 красавіка на лаву падсудных селі гісторык-архівіст Зміцер Дрозд, гродзенскі маладафронтавец Алесь Кіркевіч, сябра кампаніі “Гавары праўду Павал Вінаградаў, праграміст
Андрэй Пратасеня і беспрацоўны Уладзімір Хамічэнка.
Апошняга праз дзіўныя паводзіны на плошчы Незалежнасці журналісты назвалі “агентам Навушнікам. Нагадаем, фотакамеры зафіксавалі, як падчас біцця дзвярэй Дома ўраду ён рабіў
незразумелыя рухі, падобныя на перадаванне інфармацыі ў прыхаваны мікрафон. Пазней людзі, якія адбывалі разам з ім адміністрацыйнае пакаранне, апавядалі, як Хамічэнка “пераязджаў з
камеры ў камеру і кожны раз паведамляў пра сябе іншыя звесткі.
На судзе Уладзімір Хамічэнка даваў паслядоўныя паказанні, не збіваўся, адмоўна супраць маніфестантаў не сведчыў, імкнуўся распавесці ўсё ў дэталях. Паводле ягоных словаў, мужчына проста гуляў па
горадзе, выпіўшы да гэтага 4 літры піва, і, пабачыўшы вялізны натоўп, вырашыў далучыцца і паглядзець, куды рушаць людзі. Хамічэнка часткова прызнаў віну і пацвердзіў, што біў па драўляных загароджах
у дзвярах Дома ўраду, але зазначыў, што агулам агрэсіўнага настрою ў людзей не было. Падчас аповеду Хамічэнка заікаўся, ягонае маўленне і артыкуляцыя выглядалі нездаровымі. Адвакатка Хамічэнкі
папрасіла выклікаць у суд лекараў, якія праводзілі псіхіятрычную экспертызу абвінавачанага і могуць патлумачыць гэтыя асаблівасці падсуднага, але суд хадайніцтва адхіліў.
Андрэй Пратасеня прызнаў віну цалкам — ён некалькі разоў ударыў па драўляных загароджах у дзвярах і выхапіў шчыт у міліцыянта.
Алесь Кіркевіч, які, дарэчы, адзіны даваў паказанні па-беларуску, віну не прызнаў, як і Зміцер Дрозд, які пацвердзіў, што з адчаю толькі ўдарыў мегафонам 3 разы па драўляных загароджах, а пасля сышоў
з прыступак Дома ўраду. Павал Вінаградаў адмовіўся даваць паказанні, і суддзя зачытала сведчанні хлопца, дадзеныя ім падчас папярэдняга следства. У адпаведнасці з імі, хлапец разбіваў шкло дзвярэй
малатком. Падчас зачытвання пратаколу Вінаградаў усміхаўся, на юнаку была апранутая майка з выявай малатка.
Нагадаем, працэс над пяццю ўдзельнікамі падзеяў 19 снежня адбываецца ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска. Судовы працэс вядзе суддзя Ала Булаш, сумна вядомая палітычнай расправаю над Змітром
Дашкевічам у 2006 годзе.