Адваката Марыі Калеснікавай і Віктара Бабарыкі хочуць пазбавіць ліцэнзіі
Аляксандра Пыльчанку — абаронцу Марыі Калеснікавай і Віктара Бабарыкі — пазбаўляюць ліцэнзіі, паведамляе Радыё Рацыя.
Аляксандру Пыльчанку 7 кастрычніка ў Міністэрстве юстыцыі было ўручанае «апавяшчэнне аб разглядзе пытання аб спыненні дзеяння ліцэнзіі». Пра гэта паведаміў БелаПАН адвакат.
«Разглядацца гэтае пытанне будзе 15 кастрычніка ў 12 гадзін на пасяджэнні кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці пры Міністэрстве юстыцыі», — сказаў Пыльчанка.
Паводле слоў адваката, пакуль сутнасць абвінавачанняў яму дакладна невядомая. 9 кастрычніка ён азнаёміцца з матэрыяламі, якія паслужылі падставай для разгляду пытання аб спыненні дзеяння ліцэнзіі.