Спыненне вяшчання расейскай прапаганды — незаконнае абмежаванне свабоды слова

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец атрымаў з Адміністрацыі прэзідэнта адказ на свой зварот адносна спынення вяшчання прапагандысцкіх расейскіх каналаў на Беларусь і дазволу на працу "Белсата".

1487323037_ap.jpg


Што характэрна, адказ з датай 18 студзеня (!) быў атрыманы назаўтра пасля паходу Севярынца ў адміністрацыю з позвамі пра адстаўку "дармаедаў", паведамляе bchd.info.
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі В. В. Міцкевіч на беларускай мове піша Паўлу Севярынцу, штоспыненне вяшчання расейскай прапаганды будзе "незаконным абмежаваннем свабоды слова" і, не згадваючы "Белсат", называе яго "замежным СМІ", журналісты якога, маўляў, мусяць прайсці акрэдытацыю ў МЗС.


— Вядома, чакаць ад Лукашэнкі рэальнай абароны незалежнасці і поўнай свабоды слова для незалежных СМІ не выпадае, — паведаміў прэс-службе БХД Павел Севярынец. — Усе гэтыя крокі давядзецца рабіць новай уладзе. Але адказ фіксуе: рэжым па-ранейшаму, як трус перад удавам, загіпнатызавана глядзіць на крамлёўскі экран.