Ад Уладзя Яроменкі прыйшоў першы ліст
Валянціна Яроменак атрымала першы ліст ад свайго мужа, палітвязня Уладзімера Яроменка.
“Ліст за 12 снежня, — кажа Валянціна. — Валодзя піша, што толькі а 3 ночы яго прывезлі на “Валадарку”, і да абеда ён знаходзіўся ў “адстойніку”, дзе, канешне, не было ніякае мажлівасьці паспаць. Калі Вову разам з іншымі асуджанымі перавялі ў камеру, ён адразу напісаў мне ліст”.
Чакаецца, што Уладзімір Яроменак бліжэйшымі днямі будзе этапаваны ў адзін з арыштанцкіх дамоў Беларусі, якія знаходзяцца ў Глыбокім, Мазыры, Баранавічах, Жодзіна, Ваўкавыску, Магілёве.